Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: Кулаў ідзе ў прэзыдэнты


БІШКЕК. Былы віцэ-прэзыдэнт і кіраўнік Нацыянальнай службы бясьпекі Кіргізстану Фэлікс Кулаў заявіў сёньня пра намер выставіць сваю кандыдатуру на прызначаных на ліпень прэзыдэнцкіх выбарах. На прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку Кулаў заявіў: “Перш за ўсё гэта зьвязана зь неабходнасьцю стабілізаваць сытуацыю ў краіне, абараніць насельніцтва, нармалізаваць работу дзяржаўных установаў, забясьпечыць міжнацыянальную згоду, не дапусьціць адтоку расейскамоўных жыхароў, згуртаваць нацыю, згуртаваць народ”.

Пры прэзыдэнту Аскару Акаеву Кулаў быў асуджаны й правёў у турме амаль пяць гадоў. Пасьля адхіленьня Акаева ад улады Кулаў быў вызвалены, суд зьняў усе вінавачаньні супраць яго.
XS
SM
MD
LG