Амбасадары Ёнас Паслаўкас і Майра Мора ў турэмным шпіталі паказалі Міхаілу Марынічу сэртыфікат аб тым, што Эўрапейскі рух Даніі даў яму званьне “Чалавек году – 2005”. Спадарыня Мара зазначае, што ў Латвіі занепаконеныя лёсам Міхаіла Марыніча, асабліва тым, што апазыцыйны палітык у турме перанёс інсульт. У Рызе памятаюць Міхаіла Марыніча, які сябе добра зарэкамэндаваў як амбасадар, – зазначыла спадарыня Мора.
(Мора: ) “Ён быў вельмі паважаным чалавекам у Латвіі, ён даволі шмат зрабіў у сілу сваіх магчымасьцяў, каб разьвіваць сувязі Беларусі і Латвіі, і быў сапраўды паважаным”.
Спадарыня Мора зазначае, што візыт амбасадараў Літвы і Латвіі да спадара Марыніча павінен прадэманстраваць “неаслабную ўвагу” да ягонага лёсу з боку міжнароднай супольнасьці. Раней Міхаіла Марыніча ў турме наведвалі амбасадар Вялікабрытаніі Браян Бэнэт і кіраўнік офіса АБСЭ Эбэрхард Хайкен.
Паводле Майры Моры, спадар Марыніч абрадаваўся, што Латвія нарэшце прадстаўленая ў Беларусі амбасадарам, а не часова павераным як да гэтага часу. На ўмовы свайго ўтрыманьня Міхаіл Марыніч ня скардзіўся:
(Мора:) “Яго там утрымліваюць па-магчымасьці добра. Выглядаў ён таксама няблага, паправіўся... Увогуле, мы засталіся задаволеныя. Хаця лячэньне патрабуе часу, гэта ўсё-такі інсульт”.
Паводле спадарыні Моры, начальнік турэмнага шпіталю паведаміў, што пасьля 9 травеня да Міхаіла Марыніча яшчэ раз выклічуць цывільных лекараў для абсьледаваньня. Майра Мора зазначыла, што яна з іншымі калегамі-амбасадарамі хацела б перадаць спадару Марынічу патрэбныя лекі.
(Мора:) “Мы гатовыя дапамагчы, і, канечне, мы будзем сачыць за сытуацыяй і надалей, усё такі здароўе – гэта не нязьменная рэч”.