Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гэты дзень быў павешаны Сымон Касакоўскі, які перайшоў на бок Расеі


Сяргей Дубавец, Вільня 25 красавіка 1794 году, калі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага разгортвалася паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, у Вільні быў пакараны сьмерцю Сымон Касакоўскі. Касакоўскі -- былы дзяржаўны дзяяч Княства, які здрадзіў незалежнасьці, перайшоў на бок Расеі і разам з расейскім войскам узяў удзел у інтэрвэнцыі.

За гэты ўчынак паўстанцы прысудзілі Касакоўскага да сьмяротнае кары. Ён быў павешаны ў Вільні на вулічным слупе.

25 красавіка 1863 году паўстанцы Каліноўскага на чале з Баляславам Калышкам церпяць паразу ад рэгулярнага расейскага войска ў бітве пад Біржамі. У выніку схоплены ў палон Калышка будзе празь дзень публічна павешаны на Лукіскай плошчы ў Вільні.

Сярод сусьветных славутасьцяў, што нарадзіліся 25 красавіка ў розныя гады, -- правадыр ангельскай рэвалюцыі лорд Олівэр Кромвэль, італьянскі кампазытар Руджэра Леанкавала і амэрыканскі кінаактор Аль Пачына.
XS
SM
MD
LG