Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія й Баўгарыя рыхтуюцца ў Эўразьвяз


ЛЮКСЭМБУРГ. Румынія й Баўгарыя падпісалі сёньня пагадненьне аб плянаваным на 1 студзеня 2007 году ўступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз.

Згодна з пагадненьнем, уваход Румыніі й Баўгарыі ў Эўразьвяз можа быць адкладзены да 2008 году ў тым разе, калі названыя краіны не правядуць шэрагу палітычных і эканамічных рэформаў. На гэта, выступаючы сёньня ў Люксэмбургу, асаблівую ўвагу зьвярнуў міністар замежных справаў Нідэрляндаў Бэрнард Бот: “Мы працягнем сачыць за сытуацыяй у многіх сфэрах. Калі прагрэс будзе нязначны, мы можам адкласьці ўступленьне на адзін год. Я спадзяюся, што гэтага не давядзецца рабіць, аднак тут шмат чаго залежыць ад саміх Румыніі й Баўгарыі”.

Эўразьвяз патрабуе ад дзьвюх балканскіх краін памацненьня барацьбы з карупцыяй і ўнясеньня зьменаў у нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі.
XS
SM
MD
LG