Адмысловага выданьня чарнобыльскага фальклёру няма, але сам чарнобыльскі фальклёр існуе. Вось, да прыкладу, жыхарка адселенай і зьнішчанай вёскі Чудзяны Чэрыкаўскага раёну пяе песьню бяз аўтара:
(Кабета: ) “Мы ў гэтай жа вёсачцы, У вёсцы Чудзяны, Расьцілі хлябы і даілі кароў. Воблака сьмерці Паднялася к небу. Атамным пылам пакрыла зямлю. Тады, пахіліўшы галовы, людзі Кідалі цябе, дзеравеньку сваю”.
Зь вёскі Чудзяны паходзіць і самадзейная паэтка Надзея Чмара, якая пісала вершы "...дзян, дзян – звон зьвiнiць. Няма Чудзян..." Альбо: "Смутак пракраўся ў чыстыя вочы дзяўчыны зь вёскi Чудзяны". Спадарыня Чмара больш вядомая як судзьдзя, што пастанавіла пасадзіць за краты Васіля Старавойтава.
Ужо ў 1986 г. сталі пяяцца папеўкі кшталту: “перастройка – важны фактар. Першы грымнуўся рэактар”. Яшчэ прыклад: “Да 2000-га году многа вымра ў нас народу” альбо “Ой, што робіцца у сьвеце – дзеці мруць у лязарэце”.
Альбо "нескладушка" на беларуска-ўкраінска-расейскай трасянцы:
Іхалы казакі, Грукатаў іх трактар А на горцы прама грымануў рэактар. Ой, вы хлопцы, што ж гэта такое. Цэны на гарэлку падняліся ўтрое.
Папеўкі адбіваюць рэаліі тых часоў – страх, боль, хлусьню, але і сарказм, гумар.
А як адбіўся Чарнобыль у мастацтве? Было меркаваньне, што беларуская мастацтва стане усясьветна вядомым, калі пачне актыўна распрацоўваць тэму Чарнобылю. Сьвятлана Алексіевіч у кнізе “Чарнобыльская малітва” пісала, што адразу не атрымалася асэнсаваньня катастрофы – у чалавецтва не было інструмэнтарыя, каб апісаць радыяцыю – павольную і нябачную сьмерць. Пісьменьнік Віктар Казько лічыць, што літаратура яшчэ не асэнсавала Чарнобыль:
(Казько: ) “Прыехаў у сваё басаногае дзяцінства, зьеў гурок, прайшоўся па градах і напісаў пра тое, як у маленстве хадзіў па таму пяску. А цяпер ужо ня пройдзе. Сур’ёзнага дасьледаваньня ў прозе, апроч Алексіевіч, у нас і не было. Лепшыя справы з паэзіяй. Самая лепшая паэма, мне здаецца, у Сяргея Законьнікава”.
Тэма Чарнобыля асвойваецца, так бы мовіць, з усіх бакоў. Фотамастакі Анатоль Кляшчук і Дзяніс Раманчук стварылі магутны збор фотасьведчаньняў, захавалі сьвет адселеных і зьнішчаных вёсак. У музыцы – кантата “Зорка “Палын” Дзьмітрыя Даўгалёва, “Гомельскі вальс” Ігара Варашкевіча і Анатоля Ярмоленкі.
У выяўленчым і прыкладным мастацтве – цыклі карцін Алеся Марачкіна, Міхаіла Савіцкага, Сяргея Давідовіча-Зосіна і іншых. Габэлен народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі разьмешчаны ў адной з заляў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Ёсьць сотні вершаў пра Чарнобыль і дзесяткі празаічных твораў. Шмат пісалі Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Сьвятлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Віктар Казько, Юры Станкевіч, Андрэй Федарэнка ды іншыя. Што дало маладзейшым пісьменьнікам падставу пакпіць: “Найбольшую рэкляму Беларусі ў сьвеце зрабілі Чарнобыль і Лукашэнка”.