Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арменія адзначыла 90-годзьдзе генацыду


ЕРЭВАН. У Арменіі і па ўсім сьвеце сёньня адзначалі 90-ю гадавіну генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі. У Ерэване адбыўся сымбалічны “Марш паўтара мільёнаў” – менавіта столькі армянаў сталі ахвярамі трагедыі. Учора ў армянскай сталіцы тысячы людзей прайшлі па вуліцах з патрабаваньнем, каб Турэччына афіцыйна прызнала факт генацыду. Міністар замежных справаў Арменіі Вардан Асканьян заявіў, што Арменія хацела б, каб у парадак дня перамоваў з Турэччынай аб яе далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу было ўключанае пытаньне аб прызнаньні Анкарой генацыду і адкрыцьці яе мяжы з Арменіяй. Міністар падкрэсьліў, што турэцка-армянская мяжа зьяўляецца апошняй зачыненай мяжой у Эўропе.
XS
SM
MD
LG