КАБУЛ. У Аўганістане упершыню пасьля таго, як быў зрынуты рэжым талібаў, жанчыну камянямі забілі насьмерць за нявернасьць мужу. Пакараньне сьмерцю 29-гадовай жанчыны адбывалася публічна паводле рашэньня суду ў правінцыі Бадахшан. Мужчыну, зь якім яна здрадзіла мужу, адлупцавалі і адпусьцілі. Улады вядуць расьсьледаваньне здарэньня.