Дагэтуль сябры "Беларускай ініцыятывы" ладзілі амаль што выключна канцэрты беларускіх гуртоў, але цяпер, як кажа адзін з заснавальнікаў арганізацыі Ўладзя Міхневіч, прысьпеў час пашырыць сваю дзейнасьць:
(Міхневіч: ) "Склалася так, што гэтым разам мы маем магчымасьць запрасіць зь Беларусі гурт "Стары Ольса", а таксама мы бясплатна адтрымалі ад рэжысэра копію фільма "Чарнобыльскае сэрца". Гэты фільм атрымаў "Оскара".
Паводле спадара Міхневіча, прыкладна палова людзей, якія прыходзяць на беларускія імпрэзы, што ладзіць ягоная арганізацыя – гэта палякі і ўкраінцы. Прычым робяць яны гэта ўжо ня толькі на знак падтрымкі ці салідарнасьці зь беларусамі.
(Міхневіч: ) “Я б сказаў, што прыходзяць з-за культуры, з-за таго, што гэтыя імпрэзы вартыя ўвагі з культурнага пункту погляду, а ня толькі з-за таго, што гэта нехта прыехаў зь Беларусі”.
Такім чынам, Беларускія дні ў Варшаве пачнуцца ў нядзелю канцэртам гурту "Стары Ольса", у панядзелак у бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту адбудзецца дэманстрацыя фільму "Сэрца Чарнобылю", а 27 красавіка – беларускамоўная каталіцкая імша за ахвяры чарнобыльскай трагедыі. Праграму дзён можна знайсьці на старонцы www.biel.ini.org.pl