“International Herald Tribune” зьвяртае ўвагу, што Кандаліза Райс, якая напярэдадні назвала Беларусь апошняй дыктатурай у Эўропе, наўпрост папярэдзіла беларускія ўлады, што яны ня змогуць правесьці ў наступным годзе “выбары падману”, бо за імі будзе ўважліва сачыць міжнародная супольнасьць, гэтаксама як сачыла за выбарамі ва Ўкраіне летась і якія прызнала сфальшаванымі, што прывяло ў рэшце рэшт да рэвалюцыі. Далей газэта цытуе прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, якія сказалі, што яны будуць выкарыстоўваць масавы ціск на рэжым Лукашэнкі. “International Herald Tribune” піша, што, аднак, Кандаліза Райс канкрэтных рэкамэндацыяў, як зрынуць рэжым не давала.
На думку італьянскай газэты “La Repubblica”, заявы Кандалізы Райс пра Беларусь паказваюць, што “паміж Белым домам і Крамлём зноў ахаладжэньне, адначасна рэспублікі былога СССР атрымалі яснае пасланьне: ў часе свайго другога мандату Буш зробіць усё, каб пазбавіць іх ад уплыву Масквы”. Газэта падкрэсьлівае, што “ЗША маюць асаблівыя намеры адносна Беларусі”. “La Repubblica” піша, што “цяпер стала вядомай стаўка ў гульні: Амэрыка рашуча настроеная на завяршэньне працэсу, пачатага ў 1991 годзе з набыцьцём незалежнасьці балтыйскімі дзяржавамі”. На думку газэты, “за тры тыдні да сустрэчы Пуціна і Буша і саміту Расея – Эўразьвяз у Маскве абвестка пра пачатак “беларускай кампаніі” атручвае сьвяткаваньні 60-годзьдзя сталінскай перамогі над нацысцкай Нямеччынай. На сьвяточных мерапрыемстывах ня будзе прэзыдэнтаў Эстоніі, Літвы, Украіны, а, магчыма, таксама Польшчы і Грузіі. Аднак, у Маскву абавязкова прыбудзе менскі дыктатар Лукашэнка, які папярэдзіў свой народ, што тут ня будзе каляровых рэвалюцыяў, якія навязваюць і аплачваюць заходнія бандыты. Але гульня яшчэ толькі пачалася”, -- так завяршаецца артыкул у італьянскай газэце “La Repubblica”.