Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ад усяго, што зьвязанае з камуністычным мінулым, трэба адмовіцца раз і назаўсёды. І ўсе гэтыя суботнікі і бясплатныя працы адбываліся і адбываюцца прымусова...”


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 21 красавіка 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Зіноўеў:) “У пляне эканамічных аглядаў Рэспублікі Беларусь я вельмі шкадую, што на Радыё Свабода больш няма такога добрага эканаміста як Уладзімер Кулажанка. Бо, напрыклад, банка шпротаў каштуе больш за 2 тысячы рублёў, і ў мяне ўзьнікае пытаньне, зь якіх сродкаў складаецца цана на простую банку шпротаў.

Мяркую, што Радыё Свабода павінна ўзяць сабе ў штат альбо Уладзімера Кулажанка як вядучага эканаміста, ці нейкага іншага эканаміста, які б растлумачыў нам хітрасьці, на якія беларускі гандаль ідзе, каб абабраць людзей і прадаць гэтую банку шпротаў больш чым за 2 тысячы рублёў. А, увогуле, калі казаць пра беларускі гандаль, можна яго ахарактарызаваць словамі Ўладзімера Высоцкага: “У белорусской торговли морда хитрая”.

(Спадар:) “Хачу выказацца наконт гэтай Райс. Яна вельмі нясьціпла сябе паводзіць. Вось гэтыя заявы, якія яна робіць – гэта проста непрыстойна! Толькі нядаўна дзяўчына зьлезла з дрэва, прычасалася, памылася крыху, выбачайце што так кажу груба, але па-іншаму нельга з такімі, і яна нас будзе навучаць. Мы ніколі ня будзем на баку тых, хто нам указвае. Тое самае тычыцца і апазыцыі. Мы самі вырашым, што трэба! А яна вельмі непрыгожа сябе паводзіць.”

(Генадзь Выбігаў:) “Людзі Беларусі, якім дарагая дэмакратыя, свабода і незалежнасьць, павінны цалкам падтрымаць заяву Кандалізы Райс па Беларусі!”

(Віктар Буто, Менск:) “Нешта зноў не чуваць вашых перадачаў. Ці вас зноў глушаць? Вось такая нашая свабода слову па-беларуску.”

(Віктар:) “Я чуў, што на спадарожніку ёсьць радыёстанцыя Свабода. Калі ласка, перадайце каардынаты.”

(Мікола Саскевіч:) “Адказваю на вашае пытаньне. Ад усяго, што зьвязанае з камуністычным мінулым, трэба адмовіцца раз і назаўсёды. І ўсе гэтыя суботнікі і бясплатныя працы адбываліся і адбываюцца прымусова. Калі я вучыўся ў інстытуце г. Мазыра, нас літаральна пад пагрозай, што мы ня пройдзем дзяржаўныя іспыты, адправілі на Чарнобыльскую атамную электрастанцыю, у самае пекла, дзе мы больш за месяц жылі і прыбіралі вакол электрастанцыі радыеактыўную траву, а потым палілі яе. Потым я кінуў інстытут, але да цяперашняга часу не атрымаў дакумэнты ліквідатара АЭС. Мае аднакурсьнікі таксама ня ўсе атрымалі. Усё хавалі. Так што для ўсіх гэтых суботнікаў і бясплатных працаў ёсьць бясплатныя і сацыяльныя службы, якія павінны дапамагаць інвалідам і сталым людзям. А галоўнае, мы не павінны забываць, што мы хрысьціяне, эўрапейцы. Таму, калі трэба каму дапамагчы – дапамажы, калі трэба прыбраць тэрыторыю – прыбяры. Кожны павінен сачыць перш за ўсё за сабой, за сваёй тэрыторыяй. І любіце зямлю сваю, каб было чыста і акуратна, як у Польшчы, ў Нямеччыне, Скандынавіі, як ва ўсёй нашай Эўропе!”

(Спадар:) “Добры дзень! Карэспандэнты Радыё Свабода паведамілі слухачам свайго радыё аб прыняцьці грузінскім парлямэнтам акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Таму прапаную карэспандэнтам Радыё Свабода апытаць жыхароў Беларусі: Ці хочаце вы жыць у такой дэмакратычнай краіне, як Грузія і атрымліваць заробак у 10 даляраў ці ў такой краіне, як Беларусь і атрымліваць заробак 200 даляраў? Запытайце пэнсіянэраў: Ці жадаеце вы жыць у такой дэмакратычнай краіне, як Грузія і атрымліваць пэнсію 7 даляраў ці ў такой краіне, як Беларусь і атрымліваць 100 даляраў? Вельмі шкада, што некалі горды і самалюбівы народ, такія як грузіны і іхныя кіраўнікі, ператварыліся ў яўных амэрыканскіх халуёў!”

(Віктар Мікалаевіч:) “Хачу сказаць пра Леніна. Ленін – гэта быў каварны, выключна жорсткі, бязьлітасны тыран. Такога тырана сусьветная практыка ня ведала. Тыя ж тыраны, мангольскія ханы, Цімур, Батый, былі бязьлітасныя, але Ленін быў яшчэ больш жорсткі ў свой час. У выніку прыходу да ўлады, загінула шмат невінаватых людзей. Пакланяцца Леніну могуць толькі нягоднікі, якія вызнаюць бальшавіцкую ідэалёгію, альбо тыя людзі, якія не разумеюць сутнасьці ленінізму, тыя, якіх называюць “лохамі” на існуючым жаргоне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG