Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: ці можа Пуцін паўплываць на Лукашэнку?


Галіна Абакунчык, Менск Напярэдадні двухбаковай сустрэчы Ўладзімера Пуціна й Аляксандра Лукашэнкі адна з маскоўскіх газэтаў апублікавала матэрыял літоўскага журналіста ў якім паведамляецца, што крамлёўскае кіраўніцтва мае плян адхіленьня ад улады прэзыдэнта Беларусі. Што, нібыта, гэты плян будзе ўзгоднены ў часе сустрэчы прэзыдэнтаў эўрапейскіх краінаў 9 траўня, прымеркаванай да сьвяткаваньня 60-годзьдзя перамогі. “Ці можа Пуцін паўплываць на Лукашэнку ў справе адмовы балятавацца на пасаду прэзыдэнта Беларусі на трэці тэрмін?”

(Юнак: ) “Пуцін можа паўплываць хіба толькі ўжываючы элемэнты шантажу. А ўвогуле, наш прэзыдэнт што захоча, тое й зробіць”.

(Спадарыня: ) “Па-мойму, у Лукашэнкі сваё меркаваньне заўсёды было, а таму на яго цяжка паўплываць”.

(Спадар: ) “Канечне, зьнешне ён будзе рабіць выгляд, што ён падпарадкоўваецца свайму “старэйшаму брату”. А насамрэч усё роўна зробіць па-свойму”.

(Спадарыня: ) “Наўрад ці. Наш прэзыдэнт нашмат разумнейшы за Пуціна, нашмат. А таму наўрад ці той здолее яго ўгаварыць, каб у Беларусі было так, як у Расеі”.

(Юнак: ) “Мы знаходзімся ў залежнасьці ад Расеі – газ, мэталь, а таму можа паўплываць”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці можа Пуцін паўплываць на Лукашэнку ў справе адмовы балятавацца на пасаду прэзыдэнта ў трэцім тэрміне?”

(Юнак: ) “Мне падаецца, што будзе і трэці тэрмін, і чацьвёрты. А пасьля можа пойдуць і сыны”.

(Юначка: ) “Канечне, было б добра, каб Пуцін паўплываў на яго. Бо мне падаецца, што Лукашэнку ня трэба ісьці на трэці тэрмін”.

(Спадар: ) “Нават, калі Пуцін і паспрабуе гэта зрабіць, то Лукашэнка наўрад ці яго паслухае. Бо ў яго ў Беларусі зараз вельмі моцная пазыцыя сілавая, ізноў жа, прапаганда эканамічнага росту й гэтак далей. Таму я ня думаю, што ўплыў Пуціна на Лукашэнку можа мець вырашальнае значэньне".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG