ВІЛЬНЯ.Сёньня – другі дзень сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў-сяброў НАТО. Учора Расея і НАТО падпісалі пагадненьне, накіраванае на разьвіцьцё супрацоўніцтва. Дакумэнт тычыцца прававога статусу ўзброеных сілаў краінаў НАТО і дзяржаваў-удзельнікаў праграмы “Партнэрства дзеля міру”. У прыватнасьці, ён дазваляе транзыт войскаў НАТО праз расейскую тэрыторыю. Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс сустрэлася ў чацьвер у Вільні з прадстаўнікамі беларускіх недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў. На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Хавіер Саляна і міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс. Кандаліза Райс сказала беларускім суразмоўцам, што кіраўніцтва Злучаных Штатаў высока ацэньвае іхную мужнасьць. Дзяржаўны сакратар ЗША паабяцала падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.