Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэка: сутычка між сіламі бясьпекі і экстрэмістамі


МЭКА. У Саудаўскай Арабіі ў прымесьці Мэкі ў чацьвер у перастрэлцы паміж сіламі бясьпекі і ісламскімі экстрэмістамі былі забітыя два і параненыя шэсьць паліцыянтаў. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, паліцыя спыніла для праверкі аўтамабіль. Зь яго выскачылі ўзброеныя людзі і адкрылі агонь. Адзін з нападнікаў быў паранены і затрыманы. У Мэцы ўчора адбываліся муніцыпальныя выбары.
XS
SM
MD
LG