Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што азначае павышаная ўвага да Беларусі з боку ЗША?


RFE/RL Ці дадуць плён намаганьні ЗША вырашыць “беларускае пытаньне”? На гэтае пытаньне адказваюць у новай перадачы сэрыі "Экспэртыза Свабоды" журналістка газэты “Белорусский рынок” Марыя Садоўская і палітоляг Андрэй Русаковіч.

(Валер Карбалевіч: ) “Падаецца, што апошнім часам у замежнай палітыцы ЗША Беларусь стала займаць значна большае месца. Кандаліза Райс згадала Беларусь сярод фарпостаў тыраніі падчас уступленьня на пасаду дзяржсакратара Злучаных Штатаў. Потым прэзыдэнт Буш казаў пра Беларусь, выступаючы на плошчы ў сталіцы Славаччыны Браціславе. І вось падчас апошняга візыту ў Маскву і Вільню Райс згадала пра Беларусь чатыры разы: у самалёце па дарозе ў Расею, у інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы” і тэлекампаніі Сі-Эн-Эн, нарэшце, пры размове з журналістамі ў Вільні. Прычым, заявы былі даволі наступальныя — там была ня толькі характарыстыка беларускага палітычнага рэжыму як апошняй дыктатуры ў Эўропе, але і тэза пра тое, што прыйшоў час зьмяніць такую сытуацыю, што скінуць ярмо дыктатуры — хіба гэта кепска было б для людзей.

Сёньня Райс сустракаецца ў Вільні з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі. А сустрэча кіраўнікоў беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам Бушам заплянаваная ў Рызе 7—8 траўня падчас ягонага візыту ў Латвію. Што гэта азначае? Наколькі вялікая рашучасьць ЗША зьмяніць сытуацыю ў Беларусі?”

Гл. поўны тэкст перадачы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG