ДЖАКАРТА. У сталіцы Інданэзіі Джакарце ў пятніцу адкрываецца Азыяцка-Афрыканскі саміт. У ім бяруць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва 45 краінаў і 20 міжнародных арганізацый. У рамках форуму ў чацьвер пачаў працу гэтак званы бізнэс-саміт. Выступаючы на ім, дарадца Генэральнага сакратара ААН ў пытаньнях эканомікі Джэфры Сакс заявіў, што Генэральны сакратар ААН заклікае багатыя краіны стаць сапраўднымі партнэрамі бяднейшых краінаў і выдаткаваць ім дапамогу 7 дзесятых ад свайго валавога ўнутранага прадукту. Цяпер на гэтыя мэты выдаткоўваецца толькі чвэрць ад адсотка ўнутранага валавога прадукту.