55-гадовы Пэнці і 47-гадовая Туула маюць цудоўную спартовую форму, вельмі эмацыйныя і заўсёды гатовыя да кантакту. Таму ня дзіўна, што за чатыры дні яны сустрэліся зь дзесяткамі “грамадзка-важных” і шараговых грамадзянаў. І першыя ўражаньні:
(Копанэн: ) “Калі глядзець на Беларусь збоку, не абавязкова палітычным позіркам, то здаецца, увесь сьвет хвалюе адно пытаньне: калі гэтая ўлада зьменіцца? А калі знаходзісься тут, то здаецца іншае: дата чаканых пераменаў народ неяк і не хвалюе. Прынамсі, так востра пытаньне не стаіць, як у тым выпадку, калі сытуацыя разглядаецца з-за мяжы. Тым ня меней, з размоваў зразумела: аднойчы гэта адбыцца павінна. Але тэрміны размытыя”.
(Вяйста: ) “На маё асабістае меркаваньне, адлік існуе, гадзіньнік “цікае”. Усё роўна зразумела: Беларусь ня можа застацца ў цэнтры Эўропы музэем дыктатуры, сыстэма мусіць рухнуць. Няхай сабе музэем не дыктатуры, але музэем вось такой досыць рэдкай сыстэмы ўлады, якая захавалася ў Эўропе. Беларусь дастаткова малая краіна, і таму ня можа ў такім стане застацца адна такой дзіўнай. Усё роўна працэсы павінны пайсьці, і зьмены будуць”.
І Пэнці Вяйста, і Туула Копанэн не хаваюць, што ўражаньне ад любой краіны ствараецца не ад сустрэчаў з палітыкамі, а пасьля размоваў з простым людам – на вакзалах, у крамах, наўпрост на вуліцах.
(Вяйста: ) “Калі сытуацыю разглядаць па-чалавечы, то мы, натуральна, сустракалі вельмі разумных і адэкватных людзей. І бачачы шмат нармалёвых людзей, увогуле, сымпатычны народ, які абмяркоўвае дрэнную ўладу, вельмі цяжка паверыць, што ёсьць такая супярэчнасьць: з аднаго боку, абсалютна нармалёвыя людзі, і ў гэтай дзяржаўнай сыстэме – цалкам асобна, “вярхушка”.
З нармалёвымі людзьмі фіны размаўлялі ня толькі ў Менску, але і на Гарадзеншчыне. А ў Залесьсі, падчас кантактаваньня з захавальнікам пакуль што віртуальнага музэю Агінскага, Сяргеем Верамейчыкам, нават засьпявалі фінскую народную песьню.
(Верамейчык: ) “Я яе ведаю па-польску і беларуску, хоць гэта і фінская песьня. Яе ва ўсім сьвеце пераклалі на свае мовы: “Rulla, Tirulla-Tirulla-Tirulla, Rulla, Tirulla-Tirulla…”
Паступова перайшоўшы да абмеркаваньня ня меней інтэрнацыянальнага “Палянэзу” Агінскага, запытваю ў Туулы Копанэн пра першапачатковыя чаканьні ад сустрэчы зь беларускімі рэаліямі.
(Копанэн: ) “Жахлівых чаканьняў не было. Апошнім часам мы так шмат у якіх месцах былі, што на нешта надзвычайнае не настройваліся. У дадзеным выпадку, апроч нейкіх прынцыповых дэталяў, новага для сябе мы не адкрылі. Але калі Лукашэнка заяўляе ў якасьці прапагандысцкага прыёму, маўляў, на былых савецкіх тэрыторыях нашмат горш, чым у Беларусі, то гэта доказ іншага: ён сам ведае, што гэта не зусім праўда”.
Як успрынялі фінскіх гасьцей “на месцах”? Алесь Жамойцін, які ў Доме-музэі Багушэвіча ў Кушлянах фінаў дагэтуль не прымаў, кажа, што быў зь імі “на адной хвалі”.
(Жамойцін: ) “Фіны, скандынавы... У нас шмат агульнага ў фальклёры, у традыцыі паганскай, культавай. Для мяне ж такія сустрэчы – магчымасьць паказаць вышэйшы пілятаж, калі напружваецца тое, што звычайна пры мазгавой атацы. Я бачу іх рэакцыю, і мне падабаецца. Хоць і здаецца, што сьцяна неразуменьня ў слоўным запасе, але на хвалевым узроўні ўсё роўна ўспрыняцьце інтуітыўнае, эмацыйнае; даходзіць, як музыка”.
Ці можна параўнаць цяперашнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі з краінамі, якія ўжо сталі на шлях дэмакратыі? І ці не падаецца, што ва ўмовах моцнай улады ў Беларусі ўсё можа скончыцца не зусім мірна?
(Вяйста: ) “Гэтага баяліся і ва Ўкраіне, але – ніякіх крывавых сутыкненьняў. Нават дзіўна, што мірна. Але, разам з тым, няма яскравага разуменьня, як гэта можа адбыцца, наколькі гэта можа быць крывава ў Беларусі? Гэта высьветліцца, калі час “ікс” надыдзе. У прыватнасьці, якую пазыцыю зойме армія і міліцыя. Наколькі яны будуць згодныя выконваць загады”.
(Копанэн: ) “У Сэрбіі армія і паліцыя былі вельмі моцныя і вельмі блізкія да Мілошавіча, але яны ня выканалі волю прэзыдэнта. Момант ісьціны надыдзе тады, калі стане зразумела: ці гатовыя сілавыя структуры выступіць супраць свайго народа? Бо тады здарыцца грамадзянская вайна. Якраз маральны момант будзе вельмі паказальны ў гэтай сытуацыі”.