Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША сустракаецца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі


ВІЛЬНЯ. У літоўскай сталіцы сёньня працягваецца нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў краінаў НАТО. Чакаецца, што сёньня будуць абмеркаваныя блізкаўсходні мірны працэс, будучы статус Косава і пытаньне пра пашырэньне прысутнасьці НАТО ў Аўганістане. Сёньня ж у Вільні дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў. Учора ў часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь літоўскім прэзыдэнтам Валдасам Адамкусам Кандаліза Райс заявіла, што надышоў час для дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі яна назвала “апошняй сапраўднай дыктатурай” у Эўропе.
XS
SM
MD
LG