АНКАРА. Урад Турэччыны вырашыў працягнуць дазвол, дадзены ваеннай авіяцыі ЗША на карыстаньне турэцкай вайсковай базай Інсырлік. Гэтую базу ЗША выкарыстоўваюць дзеля дастаўкі гуманітарнай дапамогі і сродкаў матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня ў Ірак і Аўганістан. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль заявіў, што, як і раней, кожны палёт будзе адбывацца толькі з дазволу турэцкіх уладаў.