Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс: "Беларусь -- апошняя дыктатура ў Цэнтральный Эўропе"


ВІЛЬНЯ. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што надышоў час для дэмакратычных зьменаў у Беларусі, якую яна назвала “апошняй сапраўднай дыктатурай” у цэнтральнай Эўропе. Кандаліза Райс зрабіла такі камэнтар на аб’яднанай прэсавай канфэрэнцыі з літоўскім прэзыдэнтам Валдасам Адамкусам у Вільне. Згадаўшы народныя рэвалюцыі ў Грузіі і Украіне, Дзяржсакратар ЗША адзначыла, што ёсьць і іншыя месцы, дзе “апазыцыйныя сілы гавораць”, і дадала “нават у Беларусі”. Кандаліза Райс раней крытычна выказвалася пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі напачатку свайго візыту ў Маскву.

Гл. таксама Кандаліза Райс: "Народ Беларусі заслугоўвае лепшага лёсу"
XS
SM
MD
LG