КАБУЛ. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэцэп Таджып Эрдаган прыбывае сёньня ў Кабул з двухдзённым візытам. Адбудуцца перамовы з прэзыдэнтам Хамідам Карзаем і іншымі кіраўнікамі Афганістану. Заплянаванае таксама наведваньне турэцкіх вайскоўцаў, якія разьмешчаныя ў Афганістане ў складзе міжнародных сілаў падтрыманьня бясьпекі НАТО.