Учора МЗС Літвы у якасьці афіцыйнай рэакцыі на паведамленьне пра інцыдэнт, накіравала дыпляматычную ноту беларускім уладам. Пісьмовая нота была дасланая пасьля таго, як на аналягічны вусны афіцыйны запыт літоўскага МЗС беларускія улады не адказалі.
Гэтая тэма – адна з галоўных у сёньняшніх літоўскіх мэдыях. Пра інцыдэнт паведамляюць найбуйнейшая паводле накладу літоўская газэта “Летувос рытас”, газэта “Рэспубліка”, інфармацыйны партал Delfi.lt, іншыя сродкі масавай інфармацыі.
Пакуль міністэрства замежных справаў чакае афіцыйнага адказу беларускіх уладаў, літоўскія СМІ распаўсюдзілі выказваньне аднаго з супрацоўнікаў дыпляматычнага ведамства Літвы пра тое, што інфармацыя адносна грошаў, якія нібыта перавозіліся зь Літвы для беларускай апазыцыі, зьяўляецца правакацыяй.
Найбуйнейшая і найбольш аўтарытэтная у краінах Балтыі незалежная інфармацыйная агенцыя Baltic News Service (BNS) паведаміла са спасылкай на крыніцу у МЗС Літвы, што затрыманыя не зьяўляюцца грамадзянамі Літвы, і яны ня мелі нават літоўскіх візаў, так што затрыманьне насамрэч адбылося у Менску, а не у цягніку, які ехаў зь Літвы.
Агенцыя BNS цытуе супрацоўніка высокага рангу зь міністэрства замежных справаў Літвы, які прасіў пакуль не паведамляць яго прозьвішча: “З гэтых фактаў відавочна, што гэта была загадзя сплянаваная і грубая правакацыя ня толькі супраць беларускай апазыцыі, але і супраць Літвы”.