Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія спадзяваньні на Бэнэдыкта XVI ўскладаюць каталікі Беларусі?


Галіна Абакунчык, Менск У некаторых каталіцкіх храмах Беларусі ўжо на вячэрніх набажэнствах адпраўлялася імша за новаабранага папу рымскага Ёзэфа Рацынгера. Новы пантыфік абраў сабе імя Бэнэдыкт XVІ. Якія спадзяваньні на новага кіраўніка каталіцкага касьцёлу ўскладаюць беларускія каталікі? Гэтае пытаньне карэспандэнтака Свабоды задавала парафіянам Чырвонага касьцёлу Менску.

(Спадар: ) “У часе імшы ксёндз Канстанцін абвясьціў, што новым пантыфікам стаў кардынал Ёзэф Рацынгер з Баварыі. Вельмі прыемна, канечне. Я бачыў, як гэты чалавек адпраўляў імшу падчас пахаваньня Яна Паўла ІІ. Па-мойму, вельмі прыемны чалавек і спадзяюся, што гэта сапраўды ад Бога чалавек.”

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце пра тое, што выбраны папа рымскі?”

(Юнак: ) “Так, ведаю. Ёзэф Рацынгер. Думаю, што гэта вельмі добра, бо папа павінны быць заўсёды.”

(Карэспандэнтка: ) "Якія спадзяваньні ўскладаеце на новага пантыфіка?”

(Юнак: ) “Ведаеце, хацелася, каб было так, як зараз. Каб гэта быў працяг распачатага Янам Паўлам.”

(Юнак: ) “Мы вельмі радыя й вельмі чакаем, каб ён прыехаў да нас у Беларусь. Спадзяюся, што ён будзе гэтак жа ўважліва ставіцца да моладзі, як і Ян Павел ІІ.”

(Карэспандэнтка: ) “Што можаце сказаць з гэтай нагоды?”

(Спадар: ) “Мне падаецца, што ён будзе пасьлядоўнікам Яна Паўла ІІ, што будзе прытрымлівацца менавіта касьцёльных прыказаньняў і будзе адкрыты да грамадзтва й моладзі. Што ўсьлед за сваім папярэднікам, ён працягне справу экумэнізму ў сьвеце.”
XS
SM
MD
LG