Камэнтуючы выніковую справаздачу місіі АБСЭ для назіраньня за выбарамі ў ЗША, Сычоў заявіў: “Пры ўважлівым прачытаньні можна канстатаваць, што ў ЗША быў парушаны цэлы шэраг асноўных прынцыпаў і абавязаньняў АБСЭ што да правядзеньня дэмакратычных выбараў”.
Стэфан Мінікес (Stephan M. Minikes), сталы прадстаўнік ЗША ў АБСЭ, падкрэсьліў, што ЗША катэгарычна адмаўляюць сьцьверджаньні беларускай дэлегацыі аб “значных парушэньнях” падчас амэрыканскіх выбараў.
Мінікес адзначыў, што такія абвінавачаньні ніяк не пацьверджаныя выніковай справаздачай місіі назіральнікаў АБСЭ. Прадстаўнік ЗША таксама паведаміў, што Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ запрошанае правесьці дадатковы візыт у ЗША, каб абмеркаваць вывады і рэкамэндацыі місіі з адпаведнымі ўладнымі структурамі.