Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя:ўхвалены праект Эўраканстытуцыі


АТЭНЫ. Парлямэнт Грэцыі ўхваліў праект канстытуцыі Эўразьвязу. Дакумэнт падтрымалі 268 дэпутатаў, 17 выказаліся супраць. Такім чынам Грэцыя стала шостай дзяржавай Эўразьвязу, якая ратыфікавала эўрапейскую канстытуцыю. Каб дакумэнт набыў моц, яго павінны падтрымаць усе 25 краінаў зьвязу. У адпаведнасьці з апытаньнямі грамадзкай думкі, больш за палову выбаршчыкаў у Францыі выступаюць супраць прыняцьця канстытуцыі Эўразьвязу. Рэфэрэндум у гэтым пытаньні прызначаны на 29 траўня.
XS
SM
MD
LG