Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт Дзяржсакратара ЗША ў Маскву


МАСКВА. У маскоўскім гатэлі “Рэнэсанс”, дзе павінна была спыніцца Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, выбуховых прыстасаваньняў не знойдзена – заявілі прадстаўнікі маскоўскай міліцыі. Раней ў міліцыю паступіла ананімнае паведамленьне аб закладзенай бомбе. У сувязі з гэтым маршрут картэжу Райс па дарозе з аэрапорту быў зьменены. Дзяржсакратар ЗША накіравалася ў рэзыдэнцыю амэрыканскага амбасадара “Спаса-Хаўс”, аднак праграма візыту Кандалізы Райс застаецца нязьменнай – паведамілі прадстаўнікі амбасады ЗША. Дзяржсакратар ЗША правядзе перамовы з кіраўніцтвам Расеі. Напярэдадні Райс заявіла, што на сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным абмяркуе пэрспэктывы далейшага руху Расеі на шляху дэмакратычных рэформаў. Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” заклікала Кандалізу Райс узьняць пытаньне пагрозы свабодзе прэсы ў Расеі ў часе перамоваў з Пуціным.
XS
SM
MD
LG