Вашынгтон. Злучаныя Штаты папярэдзілі Ізраіль пра недапушчальнасьць пашырэньня габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях. Гэтак Вашынгтон адрэагаваў на ўчорашняе рашэньне ізраільскага ўраду пабудаваць яшчэ 50 дамоў на Заходнім Беразе Ярдану. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паведаміў таксама ў панядзелак, што пачатак вываду войскаў і паселішчаў з Паласы Газы, які меўся адбыцца ў сярэдзіне ліпеня, можа быць адкладзены на тры тыдні