Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў камэнтуюць пасланьне А. Лукашэнкі


Уладзімер Глод, Менск Сваё стаўленьне да традыцыйнага пасланьня кіраўніка беларускай дзяржавы Нацыянальнаму сходу, зь якім ён выступіў 19 красавіка, выказалі ў экслюзіўных інтэрвію Радыё Свабода некаторыя парлямэнтары.

Сябар парлямэнцкай Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аляксандар Сьвірыд у Палаце прадстаўнікоў ужо трэці тэрмін запар. Дэпутат усьцешаны тым, што Аляксандар Лукашэнка паабяцаў дэпутатам больш шырокія кантрольныя функцыі:

(Сьвірыд: ) “І летась адзначалася, што дэпутаты павінны ўдзельнічаць у місіях па кантролю за дзяржаўнымі ўстановамі, прадпрыемствамі і г.д. А сёньня гэта набыло яшчэ больш моцны падмурак — кіраўніку прэзыдэнцкай адміністрацыі далі даручэньне прыцягваць дэпутатаў да гэтай працы. Гэта правільна. Мы зьяўляемся заканадаўчым органам улады, і кожны з дэпутатаў паасобку таксама заканатворац. І ў той жа час мы ня можам на практыцы праверыць, як рэалізуецца нашая прадукцыя, нашыя законы”.

Пытаньне аб недастатковых функцыях і паўнамоцтвах Нацыянальнага сходу Беларусі неаднойчы ўздымалася міжнароднымі парлямэнцкімі структурамі, перадусім, Парлямэнцкай асамблеяй АБСЭ. На мяжы стагодзьдзяў яно нават было адной з чатырох галоўных умоваў магчымага паляпшэньня адносінаў паміж Беларусьсю і міжнароднай супольнасьцю.

Юры Кулакоўскі — старшыня парлямэнцкай Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, перадусім вылучае сацыяльную скіраванасьць выступу Аляксандра Лукашэнкі:

(Кулакоўскі: ) “Я ж удзельнік усіх пасланьняў, штогод. Нават калі я працаваў памочнікам прэзыдэнта, то прысутнічаў на іх прэзэнтацыях. Цешыць упэўненасьць у тым, што нашая дзяржава штогоду набірае сілу, і ўпэўненасьць кіраўніка дзяржавы ва ўласных сілах і сілах народу”.

Анатоль Салаўёў — намесьнік старшыні парлямэнцкай Камісіі па заканадаўству і судова-прававых пытаньнях:

(Салаўёў: ) “Мяне найбольш уразіў прафэсіяналізм прэзыдэнта. Усе, нават самыя дробненькія, працэсы ў нашай дзяржаве ён заўважае і дае адпаведную ацэнку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG