6 красавіка споўнілася 50 гадоў газэце “Голас Радзімы” – дзяржаўнаму выданьню для беларускай дыяспары ў сьвеце. Свой юбілей газэта сустрэла на пад’ёме. Апошнім часам беларускія ўлады сталі ўдзяляць “Голасу Радзімы” больш увагі ў сувязі з той роляю, якая адведзена выданьню ў кантэксьце сучаснай палітыкі беларускай дзяржавы адносна суайчыньнікаў у замежжы. У чым заключаецца гэтая роля і як ставяцца сёньня да газэты ў розных беларускіх замежных асяродках? Пра гэта слухайце ў чарговым выпуску перадачы “Беларусы за мяжою”.
***
Гаварыць пра ролю газэты “Голас Радзіма” сёньня немагчыма без таго, каб не зьвярнуцца да яе мінулага. Газэта была створаная ў 1955 годзе створаная савецкімі ўладамі дзеля таго, каб выконваць прапагандысцкія задачы ў замежжы.
Галоўнаю зь іх было сагітаваць да вяртаньня на Радзіму тых беларусаў, якія па вайне апынуліся на чужыне. Газэта тады мела адпаведную назву – “За вяртаньне на Радзіму”. Як вядома, гэтая шырокамаштабная акцыя савецкіх уладаў не ўдалася.
Гаворыць Янка Запруднік – паваенны беларускі эмігрант са Злучаных Штатаў Амэрыкі, які памятае газэту ад самага пачатку яе выданьня:
(Запруднік: ) "Пераназвалася ў "Голас Радзімы", бо савецкая ўлада пабачыла, што ніхто вяртацца не хоча".
Дарэчы, на Інтэрнэт-сайце газэты ў гістарычнай даведцы пра газэту ўвогуле не ўпамінаецца гэтая старонка яе гісторыі і тое, што газэта была перайменаваная ў студзені 1960 году.
Янка Запруднік працаваў у беларускай службе Радыё Свабода і рэгулярна чытаў газэту, бо на яе старонках перадачам гэтага радыё надавалася вялікая ўвага.
(Запруднік: ) "Беларускай праграме Свабоды яна прысьвячала вельмі шмат увагі. Я маю цэлю папку выразак з газэты пад загалоўкам "Голас Радзімы аб беларускай эміграцыі". Амаль у кожным нумары газэты былі матэрыялы, фэльетоны пераважна пад такімі загалоўкамі – "Выкапні", "Абрамчыку трэба лячыцца", "Што гэта за Акт 25 Сакавіка"?, "Гэта была фікцыя", "Яны складаюць кроплю ў моры" і іншыя такія падобныя загалоўкі.
Там быў такі Ўладзімер Бягун, фэльетаніст. Яны там бічавалі перадачы нашай радыёстанцыі, яны рэагавалі на палітычную і інфармацыйную дзейнасьць беларускай эміграцыі.
У гэтых артыкулах, у фэльетонах найбольш, як раз выяўлялася слабое мейсца савецкага рэжыму, які душыў нацыянальную культуру, душыў палітычную свабоду, а эміграцыя пра гэта гаварыла, пра гэта пісала.
Газэту чыталі, яна рассылалася на адрасы беларускіх асяродкаў.
Была палеміка пэўная між "Голасам Радзімы" і газэтамі "Бацькаўшчына", "Беларус" і іншымі.
Гэты інфармацыйны двубой цягнуўся даволі доўга, асабліва пад час халоднай вайны".
Успомнім і яшчэ адзін аспэкт прапагандысцкай дзейнасьці газэты, тая бібліятэчка, якая выдавалася ад імя рэдакцыі газэты “Голас Радзімы”?
(Запруднік: ) "Я на пачатку 1970-х гадоў на канфэрэнцыі рабіў даклад на тэму "Бібліятэчка газэты "Голас Радзімы"". Я зрабіў сьпіс выдадзеных брашураў гэтай газэтай. Яны такога невялікага фармату, бальшыня іх выйшла па-беларуску, некаторыя па-расейску. Выйшла 51 кніжка з 1959 да 1969 году. Апошняя ў маім сьпісе – Лаўрэн Абэцэдарскі "У сьвятле неабвержаных фактаў".
(Сурмач: ) "Наколькі я памятаю, там друкаваліся таксама аповеды тых беларускіх эмігрантаў, хто наведваў Беларусь і хваліў савецкі лад".
(Запруднік: ) "Тыя кніжачкі выходзілі і пазьней, так што ўсяго недзе пад семдзесят выйшла, цэлая бібліятэчка. А цяпер яе няма".
(Сурмач: ) "Як лічыце, можа і трэба было б, каб была, але, каб выдавалі мастацкія творы, навуковыя працы замежных беларусаў?"
(Запруднік: ) "Магла бы быць, так, безумоўна".
Цяпер сама газэта ўжо мае магчымасьць друкаваць больш матэрыялаў, яна выходзіць у павялічаным аб’ёме, на 32 старонках, стала месячнікам. Распаўсюджваецца ў 52 краінах сьвету. Істотна зьмянілася зьнешняе аблічча выданьня, яно стала каляровым, прынамсі візуальна больш прывабным для чытачоў. Ствараецца ўражаньне, што газэта ідзе ў нагу з часам...
(Запруднік: ) "Газэта перажыла тры свае іпастасі. Спачатку яна была рупарам савецкай прапаганды і нападак на эміграцыю. Пасьля, напачатку 1990-х гадоў, можа нават з канца 1980-х, яна выконвала ролю свайго роду будаўніка нацыянальнай культуры, нацыянальнага жыцьця. А пасьля трансфармавалася ў газэту-рэкляму, якой яна сёньня зьяўляецца і служыць намаганьням беларускага ўраду прыцягнуць турыстаў у Беларусь, а за турыстамі спадзеючыся на інвэстараў”.
(Сурмач: ) "А той прапагандысцкі, ідэалягічны элемэнт, на Вашу думку, цяпер зусім не прысутнічае на старонках газэты?"
(Запруднік: ) "Прапагандысцкі элемэнт апошнім часам стаў вылазіць наверх. Вось некаторыя такія дробныя факты, якія паказваюць на абмежаванасьць рэдакцыі гаварыць поўным голасам. Напрыклад, у Таронта, у Канадзе, быў Кангрэс амэрыканскіх славістаў. Адна з тэмаў, якая абмяркоўвалася, было пытаньне пра беларускі нацыяналізм. Дык у разьдзеле хронікі газэты тэма пра беларускі нацыяналізм не прыпаміналася, а пра іншыя тэмы было напісана. Гэта не віна рэдакцыі, гэта паказвае на ўрадавую палітыку, на кантроль. Нельга сказаць, што яна гаворыць поўным голасам. Апошнімі часамі пачалі аднаўляцца такія варожыя ноткі ў адносінах да паваеннай эміграцыі на старонках газэты, і гэта непажадана".
Пасьля развалу савецкай сыстэмы газэта перажыла пэўны крызыс, у новых умовах яе роля як прапагандыста савецкага ладу жыцьця стала незапатрабаванай.
(Запруднік: ) "Стаяла пытаньне, ці будзе газэта выходзіць далей, ці яе зачыняць. Тады мы тут у Амэрыцы і, і я думаю, таксама чытачы ў Эўропе, падтрымлівалі справу яе далейшага выхаду. Як ні як, выходзіць яна па-беларуску, добра рэдагуецца ў межах сваіх магчымасьцяў".
Тады, дзякуючы падтрымцы дыяспары і дэмакратычных колаў ў Беларусі газэта выжыла і знайшла сваё мейсца ў нацыянальным жыцьці. Аднак, гэтыя зьмены не сталі трывалымі, са зьменаю ўлады пераарыентавалася і газэта.
Даўні чытач газэты Міхась Купталь з польскага Гданьску, сябра суполкі “Хатка”, гаворыць, што сапраўды зьмены адчувальныя.
(Купталь: ) "Пэўна, што "Голас Радзімы" зьмяніўся. Напачатку 1990-х гадоў зусім іншая газэта была, яе можна было чытаць. Цяпер як бы вярнулася старое, немагчыма адчуць жыцьця ў гэтым "Голасе Радзімы" таму і не заўсёды чытаю. Асобныя артыкулы часам можна прачытаць, але, калі гаварыць агульна, то аб усім пішуць і ні аб чым. Няма жыцьця, не адчуваецца, што там сапраўды адбываецца ў Беларусі".
(Сурмач: ) "Якою Вы б хацелі б бачыць газэту?"
(Купталь: ) "Найперш, каб яна адлюстроўвала тое, што рэальна адбываецца ў Беларусі, каб пісала аб тым, што думае Лукашэнка і ўрад, што думае апазыцыя ў розных супольнасьцях. Але, вядома, чаму так ёсьць".
***
Тыя беларускія суполкі, якія стварыліся пасьля распаду СССР у былых савецкіх рэгіёнах, менш крытычна ставяцца да “Голасу Радзімы”. Для іх – гэта крыніца інфармацыі пра Беларусь і дыяспару, якая дасылаецца ім бясплатна і рэгулярна – сапраўдны голас з Бацькаўшчыны.
Так лічыць, напрыклад, Леанід Піталенка, старшыня беларускай суполкі ў Алма-Аце, дзе жыве 3.5 тысяч беларусаў (а ўсяго ў Казахстане 99 тысяч беларусаў).
(Піталенка: ) "Той зьмест газэты, які ёсьць, нас задавальняе. Там ёсьць зьвесткі ня толькі з нашай гістарычнай Радзімы, але і з дапамогаю гэтай газэты мы знаёмімся зь дзейнасьцю іншых замежных суполак. Мы ведаем, якія падзеі адбываюцца ў Канадзе, Аўстраліі, Чэхіі, Украіне і г.д. Хацелася б больш інфармацыі пра палітычнае жыцьцё ўнутры Беларусі".
***
Пётра Берыльчанка, старшыня беларускай суполкі ў сыбірскім Томску, зь якім мне ўдалося пагаварыць па тэлефоне, таксама лічыць, што газэта стала больш цікаваю, сучаснаю. Асабліва яго займае інфармацыя на гістарычныя тэмы і пра жыцьцё беларусаў у іншых краінах. Ён хацеў бы, каб там больш пісалі пра народныя промыслы, пра гісторыю беларускага нацыянальнага адзеньня.
Вольга Галянава – сябра беларускай суполкі ў Іркуцку, паведаміла, што рэгулярна чытае газэту і таксама задаволеная інфармацыяй. Але хацела б бачыць там больш матэрыялаў для дзяцей.
Алена Мірончык, старшыня суполкі ў літоўскім горадзе Клайпедзе, удзячныя ўсім, хто працуе над выпускам газэты “Голас Радзімы”.
(Мірончык: ) "Праз газэту мы знаёмімся не толькі з навінамі з Бацькаўшчыны, але і з жыцьцём суполак. Асабліва цікава мне, як кіраўніку суполкі, я чытаю і аналізую, што робіцца ў іншых суполках, і гляджу, што можна ўзяць для сябе і патроху бяру сабе на заметку".
(Сурмач: ) "Пра што яшчэ Вы б хацелі чытаць у газэце?"
(Мірончык: ) "Больш пра сучасную літаратуру, пра мастацтва, мне хацелася б, пра жыцьцё вядомых пісьменьнікаў, якія жывуць. Вельмі прыемна было пра Рыгора Барадуліна чытаць".
***
На маё пытаньне, ці задавальняе “Голас Радзімы” іх патрэбы ў інфармацыі, намесьнік старшыні беларускай суполкі ў Севастопалі Ганна Васюніна адказала так:
(Васюніна: ) "Толькі часткова. Яна такая прыўладная газэта, мне, напрыклад, больш падабаецца "Наша слова" і "Наш час", якія выдае Таварыства беларускай мовы. А ў гэтай газэце "Голас Радзімы" вельмі часта ўпамінаецца Лукашэнка, прэзыдэнт, які нават на сваёй мове не размаўляе. Я хацела б, каб газэта менш аглядалася на ўлады, якія не думаюць пра народ, пра наша мінулае, сучаснае і пра нашу прышласьць. Можа там і добрыя журналісты, але яны пастаўленыя ў такія рамкі, за якія яны не могуць выйсьці. Газэта тоўстая, але калі яе разгорнеш, дык няма чаго чытаць".
Ганна Васюніна лічыць, што не зусім аб’ектыўна падаецца інфармацыя пра дзейнасьць замежных беларускіх суполак.
(Васюніна: ) "Яны больш пішуць пра тыя суполкі, якія падтрымліваюць беларускія ўлады, такія пракамуністычныя. Гэтая газэта больш адпавядае іх патрэбам".
***
Віктар Кавалеўскі – новы эмігрант з Аўстраліі, выдае ў Адэлаідзе ўласнымі сіламі часопіс "Новае жыцьцё". Ён атрымлівае “Голас Радзімы “ і распаўсюджвае газэту сярод тамтэйшых беларусаў.
(Кавалеўскі: ) "Сама газэта тут у нас вялікага аўтарытэту ня мае на эміграцыі. Гэтая газэта вельмі далёкая ад аб''ектыўнасьці. Заўвагаў шмат. Я ў сваім часопісе друкую крытычныя заўвагі да некаторых артыкулаў у "Голасе Радзімы". Ня так даўно я паслаў у газэту "Беларус" крытычны артыкул у сувязі з тым, што ў "Голасе Радзімы" нядаўна быў надрукаваны артыкул беларуса з Украіны, ён напісаў, што Беларусь ёсьць вольнай і незалежнаю краінай. Я там пярэчу: ці можна лічыць Беларусь дэмакратычнаю дзяржаваю, калі людзі ня могуць выказаць сваю думку ў газэце для эміграцыі "Голас Радзімы", што там няма дыскусіі".
(Сурмач: ) "Вы сам спрабавалі распачаць дыскусію, дасылалі матэрыялы для публікацыі?"
(Кавалеўскі: ) "Я пасылаў два ці тры артыкулы, але яны не друкуюць. Яны маюць свае палітычныя погляды. Я так разумею, калі газэта ёсьць дзяржаўным органам, то яна адстойвае і палітыку дзяржаўную, яна прапагандуе на эміграцыі гэтыя погляды. Я гэтай газэтаю вельмі незадаволены".
(Сурмач: ) "Якою Вы хочаце бачыць гэтую газэту?"
(Кавалеўскі: ) "Я думаю, што павінна быць так, як тут у Аўстраліі, калі нехта выказаў адну думку, то павінны даць выказаць і іншую думку, а чытач сам вызначыць, хто мае рацыю. Я там гэтага ня бачу, напрыклад, пошта чытачоў, вельмі слаба прадстаўленая.
Ведаеце, што сказаў Яўген Груша з Мэльбурну? Ён сказаў – першыя дзьве старонкі не чытай, на 3-4 старонках бываюць часам нядрэнныя артыкулы пра эміграцыю, гісторыю. Так і ўсе тут, першыя некалькі старонак ніхто не чытае, там прапаганда".
***
І на завяршэньне ізноў дамо слова Янку Запрудніку.
(Сурмач: ) "Спадар Янка, якім Вам уяўлялася б дзяржаўнае выданьне для беларусаў замежжа, якою павінна была б быць, на Вашу думку, газэта “Голас Радзімы”"?
(Запруднік: ) "Яна павінна была б інфармаваць больш пра тыя пытаньні, якія вельмі блізкія да сэрца людзям у замежжы. Людзі ў замежжы цікавяцца больш станам нацыянальнай культуры, а ня тым, які завод і наколькі выканаў плян.
Часта гэтую газэту, хаця яна выходзіць у павялічаным аб''ёме, можна прачытаць за 5 хвілін, па загалоўках бачна, што цікава, а што – прапагандысцкая непатрэбшчына. Адразу бачыш дзяржаўны, урадавы прапагандысцкі штамп.
Яе прыбралі да рук і цяпер яна на прывязі, служыць новым уладам у сэнсе прыцягваньня ўвагі да прыгожых мясьцін Беларусі. Гэта ўсё вельмі добра і ў гэтым сэнсе газэце трэба пажадаць удачы.
Трэба разумець абставіны, у якіх працуе рэдакцыя, яны вельмі няпростыя, даволі складаныя абставіны. Трэба ёй пажадаць добрай будучыні, пашырэньня дыяпазону і сьмялейшага голасу”.