Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскія кіроўцы выходзяць з галадоўкі, рыхтуюцца да выхаду на працу


Сяргей Астраўцоў, Горадня Нядаўнія ваўкавыскія галадоўнікі сёньня працягваюць паступова выходзіць з галадоўкі, таксісты пачалі працаваць, а кіроўцы грузавых машын рыхтуюцца да рэйсаў. Акцыя пратэсту працягвалася цэлы месяц, завадатарам галадоўкі быў прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Наш карэспандэнт сустрэўся сёньня зь ім, а таксама з дырэктарам ваўкавыскай транспартнай фірмы “Ніка-транс” Юрыем Лявонавым.

Спадары Лявонаў і Аўтуховіч прыехалі ў Горадню, каб залатвіць справы, прычым Аўтуховіч сказаў, што ён прыехаў у якасьці кіроўцы, бо быў за рулём машыны. Ён гаворыць, што кіроўцы пасьля галадоўкі пачуваюцца няблага, сам ён у Горадні паабедаў, абед — гэта польскі суп з флячкамі ды мінэральная вада.

Мікалай Аўтуховіч гаворыць пра былых галадоўнікаў:

(Аўтуховіч: ) “Настрой у хлопцаў добры, усе рвуцца ў бой. Пытаюцца: хто за тое адкажа, што тры з паловай месяцы машыны прастаялі? А яны — без работы, без заробку, без аплаты падаткаў. Кола ня круціцца, грошы не ідуць у казну”.

Дырэктар “Ніка-транс” Юры Лявонаў задаволены там, што нарэшце можна нармальна працаваць.

(Лявонаў: ) “Людзі працуюць на тэхніцы, рыхтуюць машыны да выезду. Я разьлічваю, што першыя машыны ў сераду ўжо пойдуць на загрузку. Заказы ёсьць, грузы ёсьць”.

Сёньня Юры Лявонаў знаходзіўся у Горадні, каб урэгуляваць справы ў асацыяцыі міжнародных аўтаперавозак. Грузавыя аўтамабілі “Ніка-транс” з пачатку году стаялі пад плотам. Праўда, падатковая служба дазволіла ім выкарыстоўваць грошы на міжнародныя перавозкі, аднак эканамічныя санкцыі будуць спаганяцца з рахунку. Гэта пацьвердзіла сёньня па тэлефоне кіраўнік Ваўкавыскай падатковай інспэкцыі Тамара Стасевіч.

(Стасевіч: ) “Санкцыі адмяніць асабіста я не магу, канечне. У прынцыпе ніхто не перашкаджаў ім працаваць... На сёньня вырашана пытаньне з нагоды таго, што — так, ім будзе дазваляцца праплачваць выдаткі, якія зьвязаныя непасрэдна з ажыцьцяўленьнем міжнародных перавозак”.



На здымку: сёньня ў Мікалая Аўтуховіча, які месяц галадаў, быў лёгкі абед — суп і мінэральная вада. Фота С.Астраўцова.

Гл. таксама • Экспэртыза Свабоды: Урокі галадоўкі ў Ваўкавыску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG