Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты ў Бішкеку патрабуюць адстаўкі сьпікера парлямэнту


БІШКЕК. Сёньня каля ста чалавек правялі дэманстрацыю перад будынкам кіргіскага парлямэнту патрабуючы адстаўкі сьпікера парлямэнту Амурбэка Тэкебаева. Удзельнікі пратэсту крытыкавалі Тэкебаева за тое, што ён вядзе перамовы зь дзецьмі адхіленага ад улады Аскара Акаева. Двое дзяцей Акаева – дачка Бэрмэт і сын Айдар – былі абраныя ў парлямэнт падчас нядаўніх выбараў, якія выклікалі пратэсты, што прывяло да адхіленьня Акаева ад улады.
XS
SM
MD
LG