Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаюцца выбары новага папы рымскага


ВАТЫКАН. Канкляў – калегія кардыналаў каталіцкай царквы – пачне сёньня абраньне новага папы рымскага. У канкляве бяруць удзел 115 кардыналаў з 52 краінаў сьвету. Згодна з шматвяковай традыцыяй, у часе абраньня новага пантыфіка кардыналы будуць адрэзаныя ад сьвету.

У ХХ стагодзьдзі канкляў зьбіраўся 8 разоў. У 1939 і 1978 гадох для абраньня папы кардыналам спатрэбілася па два дні. Самы працяглы у гісторыі канкляў адбыўся ў ХІІІ стагодзьдзі – ён доўжыўся 2 гады і 9 месяцаў. Новы папа рымскі стане 264-м наступнікам сьвятога Пятра.
XS
SM
MD
LG