Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы лідэраў Індыі і Пакістану


ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Індыі Манмохан Сінгх і прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф правялі сёньня ў Дэлі перамовы, у цэнтры ўвагі якіх была праблема спрэчнага штату Кашмір. Па завяршэньні перамоваў, якія працягваліся каля 2 гадзінаў, бакі выказалі глыбокую задаволенасьць іх вынікамі і адзначылі, што абмеркаваньне адбывалася ў сяброўскай, пазытыўнай атмасфэры. Вырашана стварыць супольную камісію ў справе разьвіцьця двухбаковага гандлю і транспарту. Тэлебачаньне Індыі паведамляе, што вырашана таксама павялічыць колькасьць аўтобусных рэйсаў паміж дзьвюма краінамі і адкрыць новую чыгуначную магістраль.
XS
SM
MD
LG