Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра пачнуцца выбары новага папы


ВАТЫКАН. Чальцы калегіі кардыналаў рымска-каталіцкай царквы рыхтуюцца да выбараў новага папы рымскага. Паседжаньне калегіі -канкляву – пачнецца заўтра ў Ватыкане. У ім возьмуць удзел 115 кардыналаў. Перад адкрыцьцём канкляву ўсе ягоныя ўдзельнікі і пэрсанал у адпаведнасьці з традыцыяй пакляліся нічога не распавядаць, пра тое, як будзе праходзіць канкляў. У 20 стагодзьдзі канкляў зьбіраўся 8 разоў. У 1939 і 1978 гадах кардыналы засядалі ўсяго два дні. Самы працяглы канкляў ў гісторыі быў у 13 стагодзьдзі – 2 гады і 9 месяцаў.
XS
SM
MD
LG