Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вызваляе з турмаў 9 ярданцаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль вызваляе з турмаў 9 грамадзянаў Ярданіі. Віцэ-прэм’ер Ізраіля Эхуд Ольмэрт сказаў, што гэта частка працэсу наладжваньня стасункаў паміж Ярданіяй і Ізраілем. Ніводны зь вязьняў ня быў датычны да тэрарыстычных нападаў на ізраільцаў. Ярданія падпісала мірную дамову з Ізраілем ў 1994 годзе. Два месяцы таму ярданскі амбасадар вярнуўся ў Ізраіль – пасьля 4-гадовага перапынку.
XS
SM
MD
LG