ПАЎНОЧНЫ КІПР. Турэцкая рэспубліка Кіпр выбірае сёньня новага прэзыдэнта на зьмену Раўфу Дэнкташу, які сыходзіць у адстаўку. Праўдападобна, што пераемнікам Дэнкташа стане цяперашні прэм’ер-міністар Алі Талат, актыўны прыхільнік аб’яднаньня Кіпру. Дэнкташ, які больш за паўстагодзьдзя фактычна дыктаваў палітыку паўночнаму Кіпру, вельмі неахвотна ішоў на збліжэньне з грэкамі-кіпрыётамі. Аналітыкі лічаць, што з ягоным сыходам з палітычнай арэны сытуацыя можа рэзка зьмяніцца.