Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ліквідаваў НІСЭПД


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў” (НІСЭПД). Кіраўнікі інстытуту назвалі гэтае рашэньне “неправавым і палітычна матываваным”.

Працэс па справе аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі “Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў“ пачаўся 12 красавіка, і толькі сёньня, 15 красавіка Вярхоўны суд вынес рашэньне. Судзьдзя Ларыса Філіманіхіна цалкам задаволіла пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі інстытуту. Яна пагадзілася зь меркаваньнем чыноўнікаў зь Мінюсту, што супрацоўнікі інстытуту неаднаразова парушалі розныя законы, у тым ліку закон “Аб грамадзкіх арганізацыях”. У прыватнасьці, што інстытут не дасылаў своечасова патрэбных дакумэнтаў, выкарыстоўваў недакладную назву і ствараў перашкоды Мінюсту ў ягонай дзейнасьці як установы рэгістрацыі.

Кіраўнік інстытуту Алег Манаеў назваў рашэньне аб закрыцьці інстытуту “неправавым і палітычна матываваным”. Алег Манаеў нагадаў, што інстытут дзейнічаў з 1992 году, за гэты час правёў дзясяткі сацыялягічных дасьледаваньняў, яны былі высока ацэненыя навукоўцамі і запатрабаваныя ў беларускім грамадзтве і ў сьвеце. Паводле Алега Манаева, суд выканаў загад найвышэйшых беларускіх уладаў, якія не жадаюць, каб людзі ведалі рэальны стан справаў у Беларусі. Прафэсар Манаеў перакананы, што вынікі гэтага працэсу адаб’юцца на аўтарытэце беларускіх уладаў.

Супрацоўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон ад камэнтароў адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасьць паўнамоцтваў. Аляксандар Харытон не ўпершыню ўдзельнічае ў працэсах аб закрыцьці грамадзкіх арганізацыяў.

Супрацоўнікі інстытуту заявілі, што будуць дамагацца аднаўленьня працы сваёй установы.

Гл. таксама • НІСЭПД: пры наяўнасьці моцнага канкурэнта за Лукашэнку прагаласуюць 28.4% • Пракурор заклікае ліквідаваць НІСЭПД • Прадстаўнікі НІСЭПД у судзе заяўляюць пра недавер да судзьдзі • Мін''юст падаў пазоў аб ліквідацыі НІСЭПД
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG