Адказныя за выкананьне дэкрэту дзяржаўныя чыноўнікі не хаваюць: ад сёньняшняга дня працаўладкавацца за мяжой будзе больш праблематычна. Пра гэта гаворыць і міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў.
(Навумаў: ) “Любыя дзеяньні ў зьвязку з працаўладкаваньнем за мяжой, уключна з пасярэдніцтвам, будуць магчымыя толькі пры наяўнасьці спэцыяльнага дазволу МУС, на падставе пацьверджанай дамовы паміж шукальнікам працы і замежным наймальнікам і пасьля правядзеньня папярэдняй праверкі ўмоваў ажыцьцяўленьня такой дзейнасьці”.
Адмыслоўцы прагназуюць: пасьля перарэгістрацыі фірмаў, якія яшчэ займаюцца працаўладкаваньнем, рынак прапановаў істотна скароціцца. Дагэтуль амаль 80% юрыдычных асобаў падпісвалі дамовы з пасярэдніцкай арганізацыяй. Новым дэкрэтам гэта забаронена: дамова павінна заключацца непасрэдна з працадаўцам, што для бальшыні невыканальна. Прыкладам, калі ў нямецкі гатэль патрэбна пакаёўка, ніхто ня будзе яе адмыслова шукаць у Беларусі — заяўку накіруюць пасярэдніку ў самой Нямеччыне. Кіраўнік цэнтру маніторынгу міграцыі Міхаіл Арцюхін прагназуе, што такім чынам дзяржава можа толькі справакаваць віток нелегальнай працоўнай міграцыі.
(Арцюхін: ) “У нас прыкладна 70 зарэгістраваных фірмаў. Але нелегальныя каналы, па якіх беларусы ідуць з Расеі на Сургут, паводле міжгаліновых пагадненьняў, на заробкі летнія, сэзонныя, статыстыкай не адсочваюцца. Таму адразу трэба ўдакладняць: што канкрэтна тут кладзецца за аснову? Як будзе ўвогуле ажыцьцяўляцца дасьледаваньне патэнцыялу такой міграцыі?”
Згодна з дэкрэтам, найбольш жорстка будзе кантралявацца дзейнасьць шлюбных і мадэльных агенцтваў, а таксама клюбаў міжнародных знаёмстваў. Паводле МУС, менавіта гэтыя структуры ёсьць асноўнымі пастаўшчыкамі за мяжу “жывога тавару”. Аднак і ў выпадку, калі хтосьці захоча працягнуць адукацыю за мяжой, запатрабуецца дазвол — гэтым разам ад Міністэрства адукацыі. Узгадненьне будуць праходзіць і студэнцкія праграмы, а інфармацыю пра ўсіх, хто ад’ехаў, фірмы мусяць даслаць у МУС і МЗС.
Журналіст Віталь Рахленка пачаў вучыцца ў Швэцыі яшчэ да размоваў пра “гандаль людзьмі” і лічыць, што цяпер беларусаў тут, пэўна, паменее.
(Рахленка: ) “Беларусы вядомыя пераважна як уцекачы. Прычыны перадусім эканамічнага характару, хоць кажуць і пра палітычныя. Шукаюць працу, заробак, жадаюць лепей жыць. Шмат у каго атрымліваецца. Бо ў грашовым эквіваленце заробак — мінімум 5 даляраў за гадзіну. Але працу знайсьці ня так лёгка: кантакты трэба мець, умець штосьці рабіць. Быў выпадак, калі мой знаёмы дапамог наняць швэдам двух уцекачоў дом будаваць. Але праз два дні іх “папрасілі” — аказаліся непрафэсіяналамі”.
Дэкрэтам істотна абмежаванае працаўладкаваньне беларусаў і ў Расеі. Ад 1 ліпеня гэта магчыма толькі пры наяўнасьці адпаведнай ліцэнзіі. Раней на такую дзейнасьць ліцэнзія не патрабавалася.