(Спадар: ) “Учора ўключыў АНТ і жахнуўся ад выступу Гайдукевіча. Малайцы БТ, своечасова паказалі! Вось так бы паказвалі, як гналі ў карак Шэварднадзэ з парлямэнту, мітынг на Майдане і прысягу Юшчанкі перад сваім народам – тады б у БТ і рэйтынг быў бы вышэйшы, а так – мізэр. У “Народную волю” вы, спадар Гайдукевіч, пішаце, што ў вас найбуйнейшая палітычная партыя Беларусі. Гэта па якіх хутарах і вёсках вы набралі аж 25 тысяч вашых паплечнікаў? Апазыцыю падтрымлівае ў сотні разоў больш насельніцтва Беларусі, чым вас і вашую партыю. У вас не было права падпісвацца адзіным кандыдатам ад беларускага народу! Нешта ня бачна было вас і вашых паплечнікаў на мітынгах, на маршах пратэсту. Так што вы адзіны кандыдат ад сваёй партыі, а не ад усяго беларускага народу. Будучыня не за вамі і не за вашай партыяй! А тое, што вы выйгралі парлямэнцкія выбары, вы павінны падзякаваць спадарыні Ярмошынай. Лепей бы вы сказалі, куды вы патрацілі грошы, якія належалі ірацкай нафтавай кампаніі, і на што вы існуеце!”
(Русецкі Паўлюк: ) “У кнігу пажаданьняў адміністрацыі прэзыдэнта я хацеў бы выказаць, каб таварыш Лукашэнка заняўся сваёй любімай справай, спортам, які ён вельмі любіць. І ўпэўнены, што і ў гэтай справе ён ніякіх вынікаў не дасягне, таму што спорт – гэта цяжкая праца, а таварыш Лукашэнка працаваць не хацеў і ня хоча. Няхай бы ён праводзіў хакейныя гульні не на прыз прэзыдэнта, а на прыз Лукашэнкі і за яго грошы. Лятаў пакатацца на лыжах у Казахстан не на боінгу, а на свае грошы і на чым ён захоча. У Японію глядзець хакей таксама са сваёй пэнсіі – я думаю, што яму пэнсію прызначаць не такую, як ён прызначыў Шушкевічу”.
(Спадар: ) “У кнізе скаргаў і прапановаў адміністрацыі прэзыдэнта я б прапанаваў антыбеларусу Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку як мага хутчэй бегчы з краіны Беларусь!”
(Мікола, Берасьце: ) “На пытаньне тыдня. Каб я меў магчымасьць зрабіць запіс у той жаласьлівай кнізе адміністрацыі прэзыдэнта, дык я б паскардзіўся, што ў Беларусі адсутнічае беларуская мова”.
(Спадарыня: ) “Як многа размоваў пра кнігі скаргаў. Тэлевяшчуны на ўсіх каналах эмацыйна, літаральна кожны дзень прысьвячаюць інфармацыю, як кажуць, найважнейшаму рашэньню прэзыдэнта. Хоць на Нобелеўскую прэмію вылучай гэтае вынаходніцтва! Шаноўныя, гэтыя кнігі скаргаў ня так даўно на кожнай сьцяне віселі. Няўжо насамрэч можна думаць, што яны дапамогуць вырашыць нашыя праблемы? Ну які сэнс скардзіцца ўладзе на ўладу?
Я б нічога не пісала ў тую прэзыдэнцкую кнігу. У нармальным грамадзтве чалавека павінен абараняць незалежны ад улады суд. Усё астатняе – гэта падробка, сурагат. І кніга скаргаў ня можа зьяўляцца нейкім дзяржаўным інстытутам, які будзе спрыяць удасканальваньню адносінаў паміж уладай і грамадзтвам”.
(Спадар: ) “Паважанае Радыё Свабода! Вось вы гаворыце пра кнігу скаргаў, каму скардзіцца. Я б таксама бы паскардзіўся, каб я ведаў, што мая скарга дойдзе да старшыні Сэнату ці да Палаты прадстаўнікоў ЗША. Я б паскардзіўся шчыра і ад душы на вас, на Беларускую рэдакцыю Радыё Свабода, за тое, што вы ўвялі дзьвюхмоўе, што вы не паважаеце тым самым беларусаў, для каго вы працуеце і за што вы атрымоўваеце грошы. Я б паскардзіўся на тое, што слова на беларускай Свабодзе вы не даеце беларускім хлопцам і дзяўчатам, а даяце толькі нейкім жыхарам ці не жыхарам, якія толькі па-руску гавораць. Як, напрыклад, сёньня: “Мы поедем на шашлыки, мы будем там смеяться”.
Я працую зь дзецьмі, я працую з моладзьдзю. Вось учора мы рабілі плот, звычайныя хлопчыкі дапамагалі мне. Паслухалі б, як яны гавораць на беларускай мове і што, дарэчы, яны гавораць пра вас і тых “рюских чювакоў і чювіх”, якія ня хочуць гаварыць па-беларуску, супрацоўнічаюць на вуліцах з вашымі карэспандэнтамі. Паскардзіўся б вельмі-вельмі, але, каб вынік быў дзеля Беларусі, дзеля гэтых дзетак. Ці ня сорамна вам у рэшце рэшт? Вы ж заробак атрымоўваеце! Бярыце прыклад зь Зінаіды Бандарэнкі, бярыце нават з тых дыктараў радыё і тэлебачаньня, якія ня здраджваюць мове, ня робяць памылак, вучацца на кніжках і вучаць іншых. І тым самым робяць вялікую справу!"
(Спадар: ) “Я згодны з мудрымі выказваньнямі Зінаіды Бандарэнка наконт аб’яднаньня з Расеяй. Ніякага аб’яднаньня з Расеяй непатрэбна! Мы там, у Саюзе, ужо былі, і не адзін год. Сама Расея развальваецца, вядзе 10 год вайну ў Чачэніі – і да элемэнтарнага парадку вельмі далёка. Хваляваньнем людзей няма канца. І чым гэта ўсё скончыцца, невядома. Аб’ядноўвацца трэба з Эўропай, дзе людзі жывуць заможна і доўга”.