Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Gazeta wyborcza": Беларусь у ААН баранілі прыхільнікі Паўночнай Карэі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская "Gazeta wyborcza" двойчы піша сёньня пра Беларусь. Штодзёньнік паведамляе пра рэзалюцыю камітэта па правах чалавека ААН, а таксама пра новае патрабаваньне беларускіх уладаў да палітычных партыяў.

“Што да Беларусі, дык у запрапанаванай ЗША рэзалюцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прыгадваюць пра выкраданьні і забойствы апазыцыянэраў, фальсыфікацыі ў часе леташніх выбараў і ўсё больш моцны ўціск на свабоду слова”, піша "Gazeta wyborcza”.

Штодзёньнік адзначае, што гэтыя аргумэнты не пераканалі Расею, Кубу, Паўночную Карэю, Судан, Зімбабвэ і Кітай – прадстаўнікі гэтых краінаў баранілі Беларусь.

“Гэтыя ж краіны аказаліся сярод 9 дзяржаваў, якія ня бачаць прычынаў, каб асудзіць Паўночную Карэю, дзе, як гаворыцца ў падрыхтаванай Эўразьвязам рэзалюцыі, публічныя экзэкуцыі, катаваньні, лягеры працы – гэта штодзённая практыка”, піша “Wyborcza”.

Польская газэта паведамляе таксама пра тое, што ад сёньняшняга дня ўсе палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі мусяць мець “кнігі скаргаў і прапановаў”.

"Gazeta wyborcza” адзначае, што такія кнігі ў Польшчы былі ў розных установах у камуністычныя часы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG