Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан і ЗША працягнуць вайсковае супрацоўніцтва


КАБУЛ: Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай выказаўся за трывалае супрацоўніцтва з ЗША ў галіне бясьпекі. З гэтай заявай ён выступіў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў ў Кабуле зь міністрам абароны ЗША Доналдам Рамсфэлдам. Рамсфэлд станоўча ацаніў вайсковае супрацоўніцтва ЗША і Аўганістану і выказаўся за ўмацаваньне супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Раней сёньня міністар абароны ЗША наведаў амэрыканскую вайсковую брыгаду вайскоўцаў у Калаце недалёка ад мяжы з Пакістанам, дзе прыхільнікі талібаў яшчэ знаходзяць прытулак. Пасьля перамоваў ў Кабуле Рамсфэлд накіруецца ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG