(Караткевіч: ) "Як вы выбіралі лепшае – самі ці паводле рэйтынгу сярод аматараў Вашай творчасьці?"
(Варашкевіч: ) "Не, я сам выбіраў песьні. Гэта няцяжка было зрабіць, таму што тыя песьні, якія просяць паўтарыць на канцэртах – гэта безумоўна хіты".
(Караткевіч: ) "Вы раней казалі, што асаблівых тэкстаў на дысках для фанаў ня пішаце. Ці шмат было ўчора жадаючых атрымаць Ваш аўтограф?"
(Варашкевіч: ) "Учора – ня ведаю шмат ці не, былі людзі".
(Караткевіч: ) "Ці ільга сказаць, што за час існаваньня Крамы зьмянілася вашая аўдыторыя? Пастарэла яна ці памаладзела?"
(Варашкевіч: ) "Я думаю, што адначасова і пастарэла, і памаладзела. Шмат прыходзіць людзей майго ўзросту, але і шмат маладых прыходзіць".
(Караткевіч: ) "Гавораць, што ў Беларусі быць музыкам – справа непрыбытковая. Я вось ведаю, што ў вас іграе на клявішах хлопец, які раней выступаў у Дубаі, гэта Арабскія Эміраты, Андрэй Лявончык. Цяжка падбіраць музыкаў і захоўваць склад гурта?"
(Варашкевіч: ) "Ну, справа ў тым, што ён адначасова працуе ў Дубаі, і ў нас. Справа гэтая ня вельмі прыбытковая. Цяжка, вы ж ведаеце".
(Караткевіч: ) "Многія музыкі займаюцца яшчэ і іншай працай. А вы?"
(Варашкевіч: ) "Безумоўна, займаемся. Я – прафэсійны мастак, а калі ёсьць магчымасьць зарабіць на нейкім праекце па інтэр''еры, дык я раблю".
(Караткевіч: ) "У Беларусі адбыўся прэцэдэнт, калі адмянілі канцэрт гурту "Нэйра-Дзюбель". Улады фактычна забаранілі выступы гуртоў, якія сьпявалі на арганізаванай апазыцыяй акцыі 21 жніўня 2004 г., у дзень 10-годзьдзя кіраваньня Лукашэнкі. Якія ў Вас былі эмоцыі ад забароны шырокага выступу Вашых калегаў, і ці не баіцеся Вы, што і Ваш канцэрт адменяць?"
(Варашкевіч: ) "Наконт канцэрту на Бангалоры – мы ня трапілі туды выпадкова. Тое, што гэтыя гурты забаранілі – я ня зьдзіўлены. Наконт нашага канцэрту я ведаю, што яго не забароняць, але на 100 адсоткаў быць у гэтым упэўненым таксама немагчыма".
(Караткевіч: ) "На калі ён заплянаваны?"
(Варашкевіч: ) "27 красавіка, у клюбе "Рэактар".
(Караткевіч: ) "Ці плянуеце вы нейкія супольныя праекты з замежнымі музыкамі – украінскімі, польскімі, нямецкімі?"
(Варашкевіч: ) "На жаль, у нас на сёньняшні дзень, у параўнаньні зь сярэдзінай 1990-х, няма ніякіх кантактаў з замежнымі музыкамі, на жаль, так што прыйдзецца, магчыма, абмежавацца сумесным праектам з маладым беларускім гуртом "Індыга". Можа быць, мае песьні мы запішам разам, можа быць, зробім нешта агульнае – пра гэта, напэўна, яшчэ рана казаць".