ТОКІО. Японія пачала выдачу ліцэнзій на бурэньне ў раёне спрэчнай зоны Усходне-Кітайскага мора, дзе могуць быць радовішчы газу. Гэта стане новай нагодай для абвастрэньня стасункаў з Пэкінам, які наўпрост папярэджваў, што такія дзеяньні Токіо прывядуць да сур’ёзных наступстваў. У Кітаі не спыняюцца антыяпонскія маніфэстацыі, выкліканыя выхадам у Японіі падручніка гісторыі, у якім, на думку кітайскага боку, замоўчваюцца ваенныя злачынствы японскай арміі ў Кітаі ў часе ІІ усясьветнай вайны. Прадстаўнікі Японіі, Кітаю й Паўднёвай Карэі абмяркуюць на гэтым тыдні ў кітайскай сталіцы абвастрэньне дачыненьняў паміж гэтымі краінамі.