ПРЫШЦІНА. Прэзыдэнт Косава Ібрагім Ругова адкінуў прапанову міжнародных пасярэднікаў правесьці наўпроставыя перамовы з Сэрбіяй пра будучы статус краю. Прадстаўнікі міжнароднай кантактнай групы, у якую ўваходзяць шэсьць краінаў – уключна з ЗША і Расеяй – заклікалі сэрбскія і косаўскія ўлады да дыялёгу. Косава юрыдычна не ўваходзіць у склад Сэрбіі, але знаходзіцца ў часовым кіраваньні міжнароднай адміністрацыі. Этнічныя альбанцы, якія складаюць большасьць насельніцтва краю, дамагаюцца незалежнасьці ад Сэрбіі. Бялград адкідае гэтае патрабаваньне.