Гаворыць кіраўнік прэсавай служба А. Лукашэнкі Павал Лёгкі:
(Лёгкі: ) “Нічога падобнага не агучвалася. На прэсавай канфэрэнцыі пасьля сочынскай сустрэчы прынамсі прэзыдэнты вычарпальна распавялі аб чым ішла гутарка, і аб падобных праектах ці пражэктах размова ўвогуле ня йшла. Я ад вас першага гэта чую і не надаю гэтаму колькі нябудзь сур’ёзнага значэньня. Многа што пішуць, гадаць можна ўсё што заўгодна, гэта права таго, хто гэта напісаў. І на яго ж сумленьні застаецца”.
Адзін зь лідэраў БНФ Юры Хадыка мяркуе, што для інфармацыі Паўла Фельгэнгаўэра недастаткова падставаў. Раптоўнае аб’яднаньне Расеі і Беларусі немагчымае, на думку спадара Хадыкі, з-за вялікай розьніцы ў заканадаўстве дзьвюх краінаў.
(Хадыка: ) “Галоўнай перашкодай тут усё-такі зьяўляецца адносная добрасумленнасьць Пуціна, які неаднаразова заяўляў, што ня будзе балятавацца, яму прасьцей не яшчэ на сем год працягнуць уладу, а перадаць яе, напрыклад, Іванову. І ня вельмі здаецца праўдападобным, што Лукашэнка пагадзіцца на абмежаваньне сваёй улады, таму што віцэ-прэзыдэнт, а мы памятаем спадара Янаева, — гэта вельмі ўмоўная фігура. Але, тым ня менш, усе гэтыя развагі небясьпечныя”.
На думку Ю.Хадыкі, падставай для падобных размоваў зьяўляецца неабмежаванае і некантраляваная ўлада А.Лукашэнкі, эксплюатацыя ім інтэграцыйных лёзунгаў.
(Хадыка: ) “Усе гэтыя гульні інтэграцыйныя яшчэ будуць працягвацца. І, канечне, магчымыя нейкія завышаныя абяцаньні з боку Лукашэнкі, але я думаю, што ягоная канкрэтная мэта — пераабрацца трэці раз”.
Блізкі да А.Лукашэнкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян ня лічыць праўдзівай інфармацыю ў артыкуле спадара Фельгэнгаўэра:
(Касьцян: ) “Лічу, што гэта правакацыя. Каб зноў не дапусьціць стварэньня саюзнай дзяржавы”.
Сяргей Касьцян зазначае, што ў рамках падрыхтоўкі Канстытуцыйнага акту ніякіх дамоўленасьцяў аб тым, хто будзе прэзыдэнтам і віцэ-прэзыдэнтам аб’яднанай дзяржавы не было. Паводле спадара Касьцяна, кулюарныя размовы ва ўрадзе аб выбарах саюзнага парлямэнту і фармаваньні саюзнага савету міністраў вядуцца.
(Касьцян: ) “І я ведаю, што з кулюараў гэта выйдзе ў сапраўднае дзеяньне, і я ўпэўнены, што можа стацца, што мы ўвосень правядзём рэфэрэндум — а можа, вясной — па Канстытуцыйным акце. І да канца 2006 году могуць адбыцца выбары ў саюзны парлямэнт”.
Сяргей Касьцян таксама паведаміў, што існыя чатыры варыянты праекту Канстытуцыйнага акту прадугледжваюць, што Беларусь і Расея аб’яднаюцца ў адну краіну, аднак пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ніводзін зь іх пакуль не прадугледжвае.
(Касьцян: ) “Магчыма, будзе распрацаваны яшчэ адзін варыянт Канстытуцыйнага акту, дзе могуць быць прадугледжаныя пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта”.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Валеры Паўлаў, які стала жыве ў Маскве, нагадвае, што Ўладзімер Пуцін у мілулы панядзелак зноў катэгарычна выказаўся, што ня будзе трэці раз запар балятавацца на пасаду прэзыдэнта і ня будзе мяняць Кастытуцыю Расеі:
(Паўлаў: ) “Размоваў тут вядзецца шмат, прычым, ніхто ня можа назваць канкрэтнай крыніцы. Гэтак жа, як ходзіць шмат размоваў, што ў Сочы яны ні пра што абсалютна не дамовіліся ў пытаньнях падтрымкі трэцяга тэрміну Лукашэнкі, вынікаў рэфэрэндуму, выбараў. І такіх чутак нашмат болей, чым размоваў пра тое, што адзін і другі будуць рухацца шляхам стварэньня саюзнай дзяржавы. Я скептычна стаўлюся пакуль да гэтага”.
Генэрал Паўлаў аднак не выключае, што як адзін з магчымых кірункаў, схема, апісаная спадаром Фельгенгаўэрам, сапраўды распрацоўваецца крамлёўскімі паліттэхнолягамі.
(Паўлаў: ) “Але ў афіцыйных колах нідзе не чуваць аб гэтым, і ніхто не абмяркоўвае нідзе гэта. Неяк, жывучы ў Маскве, і не адчуваеш, што існуе саюз Расеі і Беларусі”.
Акрамя таго, генэрал Валеры Паўлаў ня ўпэўнены, што і А.Лукашэнка пагодзіцца на такія няпэўныя для яго прапановы без сур’ёзных гарантыяў.