Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону ў Багдадзе


БАГДАД. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбыў сёньня раніцай у Багдад. Кіраўнік Пэнтагону сустрэнецца з ірацкімі ўрадоўцамі і прадстаўнікамі амэрыканскага вайсковага камандаваньня. У панядзелак у горадзе Самара на поўнач ад Багдаду і ля ваеннай базы ЗША на захад ад ірацкай сталіцы выбухнулі замінаваныя аўтамабілі. 3 чалавекі забітыя і 26 параненыя. Большасьць пацярпелых – мясцовыя жыхары, сярод іх шмат жанчын і дзяцей. Параненыя трое амэрыканскіх вайскоўцаў. У гэты ж дзень непадалёк ад Багдаду выкрадзены грамадзянін ЗША. Прадстаўнік амэрыканскай амбасады заявіў, што ён працаваў у рамках аднаго з праектаў аднаўленьня Іраку.
XS
SM
MD
LG