БАГДАД. У ірацкім горадзе Эль-Кайм пры ўезьдзе на амэрыканскую вайсковую базу сьмяротнікі падарвалі два замінаваныя аўтамабілі. Ёсьць параненыя.
У ходзе маштабнай апэрацыі ў Багдадзе затрыманыя 65 чалавек, падазраваных у дачыненьні да паўстанцкіх групаў.
Напярэдадні ў горадзе Масул быў застрэлены сябра мясцовай рады.
Кіраўнік ірацкага Міністэрства замежных справаў Хашыяр Зэбары заявіў: “Мы па-ранейшаму стаім перад праблемаю тэрарызму, прычым тэрарызму звонку. 18 – 19 красавіка ў Стамбуле пройдзе канфэрэнцыя памежных з намі дзяржаваў – мы паставім на ёй гэтае пытаньне ў самай катэгарычнай форме – перад міністрамі замежных справаў краінаў, якія мяжуюць з Іракам”.
Раней новаабраны прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані заявіў, што амэрыканскія войскі павінны застацца ў краіне. Паводле Талябані, Ірак патрабуе дапамогі, ня маючы пакуль што сваёй дзеяздольнай арміі.