Прыватныя юрысты, якія працуюць з камэрцыйнымі структурамі, паведамілі, што ў іх рукі трапілі незвычайныя дакумэнты. Яны сьведчаць, што рэспубліканскі гарналыжны курорт “Сілічы”, які пры канцы студзеня адкрываў Аляксандар Лукашэнка, укамплектаваны спартовым абсталяваньнем, сканфіскаваным у прыватных фірмаў.
Сапраўды, незадоўга да адкрыцьця гарналыжнага комплексу “Сілічы” на рашэньне суду была сканфіскаваная ў даход дзяржавы вялікая партыя гарналыжнага інвэнтару ў менскай краме “Спорт-Мастер”. Ад таго часу пра лёс тавару ў краме нічога ня ведаюць.
(Прадстаўніца крамы “Спорт-Мастер”: ) “Яго нам не вярнулі, груба кажучы. А дазволу на яго далейшае выкарыстаньне ў нас ужо не запытвалі — у прыватнасьці, куды канкрэтна яго “ўладкуюць”. Ня думаю, што хтосьці падрабязнасьці і скажа”.
Прадстаўніца Дзяржаўнага мытнага камітэту Алена Халікава пацьвердзіла: інвэнтар сапраўды быў сканфіскаваны ў зьвязку з парушэньнямі правілаў мытнага ўвозу.
(Халікава: ) “Рашэньнем суду праводзілася праверка. Органы, якія маюць права на правядзеньне падобных мерапрыемстваў, у тым ліку і мытная служба, склалі пэўныя пратаколы і г.д. Мытня выявіла факт, яго дасьледавала, але рашэньне наконт канфіскацыі выносіць непасрэдна суд”.
У судзе Першамайскага раёну сталіцы, дзе вырашалі, куды накіраваць сканфіскаваную партыю спартовага абсталяваньня, так пракамэнтавалі магчымасьць “міграцыі” тавару:
(Супрацоўнік суду: ) “Суд прымае рашэньне, а выконвае яго камісія па канфіскаце, якая існуе пры адміністрацыі кожнага раёну і якая павінна справядліва і ўважліва падыходзіць да гэтых рэчаў”.
Паказальна, што ў дадзеным выпадку лёс сканфіскаванага інвэнтару вырашала не камісія Першамайскага раёну. Адразу справа была перададзеная ў гарадзкую камісію па канфіскаце, а потым пераразьмеркаваньне маёмасьці адышло ў кампэтэнцыю Дэпартамэнту гуманітарнай дапамогі пры прэзыдэнце. Пра гэта паведамілі ў гарадзкой камісіі па канфіскаце:
(Супрацоўніца камісіі: ) “Па дадзенай маёмасьці ўсе пытаньні да Дэпартамэнту гуманітарнай дапамогі пры прэзыдэнце. Наколькі я ведаю, штосьці з таго перададзена ў рэалізацыю. Але ўсё праходзіць праз Дэпартамэнт…”
Зрэшты, наведнікаў курорту “Сілічы” паходжаньне інвэнтару, магчыма, турбуе ў апошнюю чаргу. Турыстычны мэнэджэр Васіль Грынь у любым выпадку вітае ўзьнікненьне падобных асяродкаў для аматараў гарналыжнага спорту, аднак канстатуе: пакуль што гэта забава для багатых.
(Грынь: ) "Іх і болей можна было б рабіць, але пры ўмове, што будзе канкурэнцыя, што гэта ня будзе толькі элітным задавальненьнем, калі два кошты дзяруць за пад’ёмнікі. Трэба, каб гэты адпачынак быў больш даступны для шараговых грамадзянаў. Цяпер хіба толькі тыя, хто маюць вялікія грошы, пад Лагойскам могуць заплаціць за аўстрыйскае абсталяваньне накшталт “Допэльмаер”".