ВАТЫКАН. Ватыкан выпускае ўнікальную марку, якая будзе распаўсюджвацца толькі да абраньня новага папы рымскага. Набор з трох марак будзе прадавацца толькі ў Ватыкане. Марка будзе мець лацінскі надпіс “Папскі прастол – вакантны”. Папа рымскі Ян Павал Другі памёр 2 красавіка і быў пахаваны ў мінулую пятніцу.
18 красавіка сабярэцца кардынальскі канкляў, якому належыць абраць новага папу.