Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Габрэйскія нацыяналісты плянуюць акцыю на Храмавай гары


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія ўлады поўныя рашучасьці не дапусьціць акцыі габрэйскіх ультрадыкалаў на Храмавай гары ў Ерусаліме – месцы, якое зьяўляецца сьвятым як для юдэяў, гэтак і мусульманаў. Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Ізраілю Гідэон Эзра. Габрэйскія ультранацыяналісты плянуюць у нядзелю арганізаваць дэманстрацыю на Храмавай гары. Палестынскія экстрэмісцкія групоўкі пагражаюць, калі акцыя адбудзецца, разарваць замірэньне з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG