Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 2 да 4 мільёнаў чалавек прысутнічалі на пахаваньні Яна Паўла II у Рыме


Аляксей Знаткевіч, Прага Каля мільярду каталікоў па ўсім сьвеце сёньня разьвітваліся з папам рымскім Янам Паўлам Другім. Ад двух да чатырох мільёнаў паломнікаў прыехалі ў Рым, дзе сёньня адбылося пахаваньне папы. На цырымоніі прысутнічалі прынамсі 200 прэзыдэнтаў, прэм’ер-міністраў ды іншых высокіх асобаў з усяго сьвету, а таксама прадстаўнікі асноўных рэлігіяў.

Імшу ў Ватыкане служыў кардынал зь Нямеччыны Джозэф Ратцынгер, дэкан Кангрэгацыі кардыналаў і адна з давераных асобаў Яна Паўла Другога.

Падчас трохгадзіннай імшы тысячы людзей час ад часу скандавалі слова “сьвяты”. Кардынал Ратцынгер назваў папу “сьвятаром да апошняга”.

(Ратцынгер: ) “Сёньня мы хаваем парэшткі папы Яна Паўла Другога ў зямлю, як насеньне неўміручасьці. Нашы сэрцы поўныя суму, але ў той жа час радаснай надзеі і глыбокай удзячнасьці”.

Па ўсёй Польшчы, роднай краіне папы, сёньня білі касьцёльныя званы і разьвітальныя цырымоніі пачаліся сьпевамі.
XS
SM
MD
LG